«Чытацкі клуб у Літаратурным». Сустрэча трэцяя

Працягваем сустрэчы Чытацкага клуба, дзе ў коле сяброў мы разбіраем сакрэты творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перапетый лёсаў персанажаў.

Сустрэчы Чытацкага клуба праходзяць у музеі раз на некалькі месяцаў. Трэцяя сустрэча – падарожжа ў свет літаратуры ХІХ ст. У цэнтры нашай увагі апынецца аповесць Элізы Ажэшкі “Хам”. Сюжэт прысвечаны жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Дар і трагедыя кахання, прыняцце і нянавісць, туга, пакуты сумлення і даравання – адвечныя глыбінныя тэмы, што разгортваюцца праз лёсы галоўных герояў: селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага і распуснай, фанабэрыстай Франкі. Аб іх саміх і іх трагічным жыццёвым сюжэце паразважаем разам.

Час: 26 кастрычніка, 12:00.

Кошт удзелу: 8 р.

Удзел па рэгістрацыі праз гугл-форму (https://docs.google.com/forms/d/1bka3hAaE6VzZTpuEJt-W4Xl4tlrhqwEqsM7Je-psoPA/edit)

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

62